Сустрэча + АРТ-практыка з мастачкай Кацярынай Жучэнка

Сустрэча + АРТ-практыка з мастачкай Кацярынай Жучэнка ў рамках выставы „Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі“.

Па просьбах наведвальнікаў выставы запрашаем вас на сустрэчу з практыкай паглыблення ў праект у суправаджэнні аўтаркі Кацярыны Жучэнка.

Мастачка падзеліцца сваім досведам самааналізу і глыбокай рэфлексіі праз мастацтва, раскажа, якія ёсць спосабы паглыблення ў работы, як можна акрамя эстэтычнага задавальнення атрымліваць асабістую карысць ад наведвання любой выставы.

У канцы Кацярына правядзе практыку, у якой вы зразумееце пра сябе трошку больш, знойдзеце свае Інсайты і атрымаеце новы досвед узаемадзеяння з арт-выставай.

Калі: 25/10/2025, субота, а 13/00, працягласць арыентыровачна 1,5–2 гадзіны.

Дзе: музейна-выставачны комплекс Гісторыка-культурнага музея-запаведніка „Заслаўе“.

Адрас: вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе.

Кошт квітка ў музей: 6 рублёў.

Па запісе ў профілі аўтаркі тут.

20